Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:dz.vincheuski@gmail.com па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: dz.vincheuski@gmail.com

Вясковая ластаўка загарае, але для чаго?

вясковая ластаўка

У чарговы раз аказалася вельмі карысна бачыць раней і зразумець нейкія параўнальна складаныя паводзіны птушак - у гэты раз працэс загарання на сонцы - каб іх зноў убачыць. Дарослая вясковая ластаўка (Hirundo rustica) прысела на драўляную надбудову над невясокім дахам на беразе Нёмана, а потым пачала неяк завальвацца на бок, распусціўшы пер'е хваста і прыадкрыўшы крылы:

Выглядала гэта так, як бы птушка падстаўляла пад сонечныя промні нейкія часткі свайго цела і раскрыты хвост, на нейкі час нават апынуўшыся ў нейкім трансе з заплюшчанымі вачыма. Аднак працягвалася гэта нядоўга, можа каля хвіліны і потым птушка прыняла спачатку больш нармальную позу, а потым адляцела. 

Для чаго ж птушкі загараюць? Хаця агульна прынята называць яго ‘вітамін’, насамрэч вітамін D біяхімічна яўна адносіцца да стэроідных гармонаў як па хімічнай структуры, так і па фізіялагічным праяўленням ці дзеянню. У адрозненне ад многіх іншых вітамінаў, якія сінтэзуюцца ў арганізме або ‘атрымліваюцца’ разам з ежай, вітамін D сінтэзуецца на пер’е пад уздзеяннем ультрафіялетавай часткі святла на эргастэрол з масляністай вадкасці, якую птушкі наносяць на пере як сакрэт хвастцовай залозы. Гэтак адбываецца як мінімум у некаторай часткі відаў. Пасля траплення ў арганізм дзякуючы рэгулярнай чыстцы пер’я, ён дзейнічае хутчэй як гармон, які ўдзельнічае ў эксперэсіі некаторых генаў у розных клетках, рэгулюе абсорбцыю клеткамі кальцыя і фосфара. Гэта неабходная ўмова для падтрымання адпаведнай структуры касцей і агульнай метабалічнай актыўнасці.

Гродна, 18-07-2025

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі