Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Вясковыя ластаўкі: Калі (не)любіш мух

Хаця птушаняты вясковых ластавак (Hirundo rustica) ужо добра і хутка лятаюць, а некаторыя нават атрымліваюць ежу з дзюбы ў дзюбу ў палёце, большасць, канешне, усё ж чакае сваю 'порцыю' дзе-небудзь у бяспечным месцы.

Ці пазнаюць бацькі менавіта сваіх патомкаў і як яны гэта робяць? для мяне застаецца загадкай. Хаця ў большасці выпадкаў здаецца, што птушаняты з аднаго гнязда (ад 2 да 4) стараюцца трымацца адной групай і побач адно з адным, часам да іх далучаецца яшчэ адно - чужое? І яго дарослыя кормяць таксама. Але ці тыя самыя гэта дарослыя - невядома, можа гэта менавіта бацькі гэтага дадатковага яго адшукалі?

Зразумела, што птушаняты гучна просяць есці ў любых дарослых (а ніжэй бачна, што часам і ў птушанят), якія ляцяць у іх бок ці нават проста пралятаюць побач.

Карацей, без таго, каб пазначыць і ўсіх птушанят, і ўсіх дарослых птушак на некалькіх гнёздах? гэтую загадку не разгадаць. 

А вось з мухамі, - хто даглядзіць да канца - здаецца, усё зразумела)

Гродна, 24-06-2020

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

 

Каментары