Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Вясковыя ластаўкі: - Карміце нас! Частка І.

Маладыя вясковыя ластаўкі (Hirundo rustica) першы час пасля вылета з гнязда стараюцца трымацца разам з сіблінгамі. Хаця яны ўжо добра лятаюць, але паляваць самі яшчэ не ўмеюць - для гэтага яўна патрэбны іншы ўзровень лётных здольнасцяў і каб іх працягвалі карміць бацькі, звычайна сядзяць на нейкім адначасова адкрытым і адначасова бяспечным месцы.

Здавалася б, калі адно птушанё можа памыляцца і не адрозніць сваіх бацькоў ад чужых, то трое, чацвёра ці пяцёра птушанят павінны крычаць і прасіць ежу беспамылкова толькі ў сваіх дарослых.

Але гэта не так - любы пралёт любой ластаўкі - нават маладой - побач з імі выклікае сапраўдны выбух эмоцый і адназначную рэакцыю з боку птушанят: - Мы тут! Галодныя! Вельмі галодныя! Карміце нас!

Канешне, лепш памыліцца і папрасіць ежу ад не сваіх бацькоў і не атрымаць яе, чым прапусціць прылёт сваіх і не папрасіць. Тады дакладна ніхто цябе не пакорміць.

На гэтых здымках непаспяховыя спробы-'просьбы', паспяховыя, як працяг, ТУТ і ТУТ

Гродна, 06-07-2021

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі