Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Вясковыя ластаўкі: Першая фотасесія і ...коцік

Першыя злёткі ў многіх вераб'іных (даўно) выпрыгнулі згнёздаў і ўжо добра лятаюць. Частку яшчэ кормяць бацькі, а частка ўжо жыве самастойна і вучыцца выбіраць самае смачнае з таго, што знайшлося.

А як жа ластаўкі? Пра іх неяк забылася - лётаюць туды-сюды ў Нёмана і лётаюць. І вось сёння я ўбачыў першых двух маладых птушак вясковых ластавак (Hirundo rustica).

Сядзелі яны на нейкай адлегласці адзін ад аднаго на провадзе за мурамі былога Гродзенскага бровара (ці піўзавода), за якімі і вывяліся. 

Пасля першых трох прылётаў дарослай ластаўкі з ежай, з якіх я паспеў зняць толькі адзін, адно з птушанят хуценька перабралася бліжэй дадругога - можа падумала, шо так шанцы бакькоў памыліцца і даць ежу па-за чаргой павялічацца?

Аднак даведацца пра гэта і ўвогуле паздымаць ластавак даўжэй не атрымалася. Пачаліся крыкі трывогі, маладых ластавак 'як ветрам здула' як і іншых птушак побач з імі, якія жывуць недалёка (рудазвосткі-чарнушкі, канаплянкі і палявыя падкаменкі) і хутка стала зразумела - чаму.

Побач з'явіўся коцік. Адзін з 3 ці 4, якіх я з зімы бачу на былым піўзаводзе і побач з ім. Добра, што птушкі паспелі і дружна адрэагавалі на яго, ды і маладыя птушкі павінны навучыцца ведаць сваіх ворагаў і своечасова рэагаваць на іх з'яўленне. 

Толькі хацелася б каб і людзі, якія любяць і птушак, і коцікаў, таксама разумелі рэальную небяспеку і не выдумлялі небыліцы пра тое, што ''коцікі - частка натуральнага адбору'', бо даказана, што гэта няпраўда. Трымайце сваіх коцікаў у хаце - так будзе бяспечней для іх, і, без сумневу, для дзікіх птушак навокал.

21-06-2020, Гродна

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі