Калі я ўжо ўвечары вяртаўся з прагулкі па зарослым лесам беразе Нёмана, пачалі спяваць адны з самых лепшых вясновых спевакоў - дразды-спевуны (Turdus philomelos).
Адзін з іх выводзіў свае каленцы з паўторамі метрах у 30 ад сцяжынкі, якой я йшоў і я вырашыў паспрабаваць не толькі паслухаць яго, але і запісаць песню - для здымкаў было ўжо цемнавата.
І вось я яго бачу - ён сядзіць на адной з трох вяршалін маладога і высокага дрэва, але каб зняць яго на відэа, мне няма ўпору. Памалу я падкрадваюся бліжэй, упіраю камеру на адно з дрэваў пад вялікім вуглом каб змясціцца ў акенцы паміж галінкамі і вось:
Побач двойчы запалошна крычыць чорны дрозд (T. merula), які мяне заўвадыў. Але спявак не звяріае на гэта ўвагі і працягвае:
https://youtu.be/znt0qGB_7-A
20-03-2020, Гродна.
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ