Здаецца, першы раз я не маю нават ніякай версіі, каб рацыянальна растлумачыць паводзіны адной з шэрых варон (Corvus corone cornix), за якой атрымалася назіраць амаль у цэнтры гораду.
Птушка гэта прызямлілася на цяпліцу з празрыстага пластыку і на працягу амаль 5 хвілін спачатку шукала што там можна 'зачапіць' дзюбай і адарваць, а потым знайшла і паспяхова ламала, пакуль яе не прагнала адтуль іншая варона:
Для чаго гэта ёй было?
Гродна, 06-11-2024
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
svetlana vranova - 27.12.2024 - 16:55
Дзіма, я думаю, што яна…
Дзіма, я думаю, што яна проста «гуляе». Ты ж ведаеш, што крумчаковыя любяць гуляць з рознымі прадметамі. Часам іх гульня пераходзіць у дэструктыўную дзейнасць «проста так», без прычыны.
Вароны ў гарадах не пакутуюць ад голаду, ім хапае ежы. Па гэтай прычыне ў іх з'яўляецца даволі шмат «вольнага часу», які яны могуць прысвяціць забавам.
Шмат гадоў таму ў мяне ў вальеры былі галкі, якіх мы выратавалі з гнёздаў падчас рэканструкцыі даху. Мне падабалася хадзіць на іх назіраць, і я заўсёды прыносіла ім «падарункі», нейкія цацкі. Яны вельмі любілі туалетную паперу. Я ім дала усю новую ролю, а яны паступова разарвалі яе на шматкі. Яны вельмі забаўляліся, адрываючы самыя доўгія кавалкі. Іх дзейнасць не мела ніякага сэнсу, яны ні на што не выкарыстоўвалі паперу. Адзіны сэнс быў – знішчыць рулон, парваць паперу, зрабіць беспарадак. Іншым разам проста так, без усялякага сэнсу, ламалі палкі на самыя дробныя кавалачкі. Таксама яны знішчылі пластыкавую міску для гранул – проста раскалолі яе дзюбамі.
Разнастайныя гульні, у тым ліку і разбуральная дзейнасць без бачных прычын, з'яўляюцца звычайнай часткай жыцця крумчаковых. Таму я лічу, што твае назіранне адносіцца да гэтай катэгорыі. Проста варона – вандал нудзілася і забівала вольны час.
Harrier - 27.12.2024 - 17:21
Дзякуй! Значыць…
Дзякуй! Значыць дэструктыўная гульня.