Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Зелянушка і амерыканскі клён

Амерыканскі клён (Acer negundo), згодна з назвай - паўночнамерыканскі від, які, на жаль, быў інтрадукаваны амаль па ўсяму Свету і не менш за стагоддзе сустракаецца ў многіх краінах Еўропы, у тым ліку і ў Беларусі. Клён гэты даўно 'натуралізаваўся' і займае вялікія плошчы і ў поёмах нашых рэк, і ў менш прыродных месцах. Да ўчорашняга  дня я не бачыў, каб нехта не тое што еў бы, а нават спрабаваў бы есці яго шматлікае насенне.

І вось зусім нечакана зелянушка (Carduelis chloris) паспрабавала гэта зрабіць:

Ці то насенне гэтае зусім нясмачнае для (нашых) птушак, ці па іншай прычыне, але ў зелянушкі так нічога і не атрымалася.

03-10-2021, Гродна

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі