Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Зелянушка: Ніколі не здавайся!

Дакументацыйнае відэа

Калі я сядзеў на пагорку і здымаў розных птушак на адным з сабой узроўні ці вышэй сябе, ніжэй, за негустым хмызняком з ясенелістных клёнаў, я заўважыў нейкі рух. І калі навёў камеру, убачыў самку зелянушкі (Carduelis chloris), якая старалася падабраць кавалак  'вяроўкі' для свайго гнязда. 

Інтрыга яшчэ падтрымлівалася тым, што ў мяне заканчвалася памяць на картцы і я баяўся, што не паспею зняць развязку. Але ўсё атрымалася - глядзіце відэа да канца:

01-05-2022, Гродна

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

Каментары

Так, настойліва і мэтанакіравана дабілася поспеху: малайчына! Вось спадабалася ёй гэтая вяровачка. Выкарыстанне вяровачкі ў гняздабудаванні - гэта, мусіць, назіраецца ўпершыню?! Будзе гняздо даволі моцнае.

Думаю, што антрапагенныя матэрыялы многія віды пачалі выкарыстоўвываць ці пачнуць у бліжэйшай будучыні. 

Добра, калі яны прыдаюцца птушкам для добрай справы.