Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Зелянушкі: Правяраем спеласць насення?

У самы санцапёк, у абед, сустрэў я групку з трох самцоў зелянушак (Carduelis chloris), якія трымаліся побач адзін з адным, сядзелі на сонцы. Часам разявалі дзюбы каб ахалоджвацца і стараліся сядзець на раслінах зверху, каля насення. Але я так і не ўбачыў, каб птушкі пакаштавалі яго - таму пытанне што яны там рабілі каля 10 хвілін, пералятаючы з месца на месца, засталося невядомым.

https://youtu.be/n6s52OuDyds

Гродна, 02-07-2020

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі