У суботу, 27-01-2018, у Мінску прайшоў ХХІ з'езд грамадскай арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны".
Хаця на яго сабралася параўнальна шмат сябраў арганізацыі з Мінску і рэгіёнаў, нават увечары ў акатвай залі, дзе ён праходзіў, тэмпература паветра была яшчэ далёка ад камфортнай.
Але гэта не перашкодзіла не толькі правесці фармальныя і абавязковыя мерапрыемствы- справаздачы, узнагароджанні і выбары, але і дзякуючы цікавым прэзентацыям часам можна было забыць пра зімовую тэмпературу паветра навокал- сагравала цікаўнасць.
Таму дзякуем усім арганізатарам і выступоўцам і запрашаем на нашу рэгіянальную канферэнцыю ў Гродна, якая адбудзецца 3-4 сакавіка.
На верхнім здымку- ўзгнагароджаныя фота-бёрдэры.
праф. Васіль Грычык, Старшыня АПБ, пераабраны на новы трохгадовы тэрмін:
Фрэдэрык Гушча, ганаровы сябра АПБ са Скідаля на Гарадзеншчыне выступае з прывітальным словам:
Ірына Самусенка, пераабраная ў Цэнтральны Савет АПБ:
Таццяна Кузьменка з Кіева распавядае пра посьпехі іпраблемы нашых калег з Украінскага таварыства аховы птушак:
Прадстаўленне BirdLife Nature`s Heroes ад Беларусі:
Мікалай Верабей, адзін з найлепшых фота-анімалістаў Беларусі, цяжка паранены браканьерам ў заказніку Выганашчанскі, працягвае рабіць шыкоўныя здымкі нашай прыроды, шмат з якіх можна падзіўляць у Галерэе нашага сайта, атрымлівае сертыфікат ад Васілія Грычыка, свайго навуковага кіраўніка ва ўніверсітэце і Старшыні АПБ:
Чэмпіёны Гонак за птушкамі-2017 з каманды Twix чакаюць на медалі:
Анастасія Кузьмянкова распавяла пра ўдзел нашай краіны ў Еўрапейскім Атласе гняздуючых птушак:
Андрэй Абрамчук распавёў пра свае прыгоды з Дзянісам Кіцелем пад часпошукаў і сенсацыйнай знаходкі вавёркі-палятухі ў мінулым годзе ў Віцебскай вобласці :
Дзьмітры Вінчэўскі прадставіў некаторую статыстыку Клуба200, самыя цікавыя назіранні птушак за 2017 і свае спекуляцыі-высновы для некаторых відаў па перспектывах іх магчымага гнездавання і распаўсюджання:
Здымкі Дзьмітрыя Вінчэўскага і Юрыя Квача.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ