Асноўная праблема ў зімародкаў (Alcedo atthis), якія засталіся зімаваць у нас - гэта лёд на вадаёмах і большасці вадацёкаў. Нават калі рака ці рэчка і не замярзае зверху цалкам, лёд ад берагоў моцна абмяжоўвае колькасць прысад, з якіх птушкі могуць рыбачыць.
А вось высокая вада ў рэках, фактычна паводка гэтай зімой, надзвычайна павялічвае для зімародкаў колькасць і месцараспалажэнне прысад, бо і многія кусты, і дрэвы апынуліся ў вадзе.
Адзін з зімародкаў на Нёмане як раз і выбіраў такія прысады, якія летам знаходзяцца параўнальна далёка ад вады: галіны маладой вольхі і вербалозу. Але тры спробы-нырка запар скончыліся няўдачай, прычым пасля кожнай птушка пералятала на некалькі метраў. А вось чацьвёртая скончылася невядома чым - птушка пасля яе ... прапала) Як я не ўглядаўся навокал, нідзе яе зрокам не знайшоў.
Нёман у Гродна, 04-02-2023
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Apus - 10.02.2023 - 21:23
Шыкоўныя колеры на спіне!
Шыкоўныя колеры на спіне!