Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Зімародак у верасні. Частка другая

Дакументацыйныя здымкі

Працяг - пачатак ТУТ, заканчэнне ТУТ.

Пасля першай з'едзенай рыбкі самец зімародка (Alcedo atthis) і не думаў супакойвацца і адпачываць. На здымках гэтага небачна, а вось на відэа лёгка заўважыць, шіо нават калі ён сядзіць на адным месцы, то галава пастаянна ў руху - птушка азіраецца навокал і ў пошуку рыбак, і патэнцыйных ворагаў побач:

https://youtu.be/6oHgFp8oTyA

Хутка птушка ізноў паспрабавала рыбачыць з камянёў, і за 15 хвілін злавіла 2 рыбкі! 

Як гэта было, глядзіце ніжэй.

Вусце Гараднічанкі, Гродна, 30-09-2020

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

__________________________-

Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

 

Каментары

Красивая птица. И съемка интересная! 

А вот если сегодня в Минске зимородок летает, орет на всю округу, это он еще не улетел на зиму? Или качующий какой? Мне казалось в середине ноября поздновато уже для них... ноль градусов ночью.

Дзякуй! Зімародкі ў нас заставаліся і ў самыя суворыя ранейшыя зімы з марозамі, хаця і ў зусім невялікай колькасці.

У апошнія гады месцаў, дзе вада не замярзае зусім вельмі шмат і магчыма таму і застаецца іх на зіму нашмат больш. 

Цяжка сказаць ці гэта мясцовы, ці пралётны ў Вас - паслухайце і паназірайце. Калі месца добрае і не замярзае, то можа і застанецца. 

Живут-то они у нас тут постоянно. Но осенью стала видеть чаще. Может, молодые птицы добавились. Водоем замерзает очень быстро, мелко тут. Улететь куда-то все равно должны. Через лед рыбу ловить сложно )) Ждут до последнего, получается. Спасибо за информацию, буду наблюдать.

Так, дадалася моладзь да дарослай пары. Звычайна ў іх за сезон да 3 вывадкаў.

Калі вадаём і замёрзне, адляцяць, канешне. Але ці далёка куды, ці паблізу застануцца недзе на невялікай рэчцы наўрацці даведаецеся без пазначаных кольцамі птушак.