Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Зімародак: Я не праглыну?

Дакументацыйныя здымкі і відэа

Маладыя зімародкі (Alcedo atthis) з трэцяга сёлетняга вывадка прыкладна з канца верасня спрабуюць весці самастойнае жыццё.

Амаль штодзень я чую хутчэй за ўсё і іх свіст над Нёманам. Насупраць вусця Гараднічанкі, з норкі ў берагах якой яны выляцелі, я ведаю тры-чатыры прысады на супрацьлеглым беразе Нёмана, на якіх зімародкі рэгулярна адпачываюць або з якіх рыбачаць.

І вось сёння, калі я праглядаў кожную з іх, на адну прыляцеў і сеў малады зімародак (па неяркаму колеру пер'я на грудзі і параўнальна карацейшай, чым у дарослых, дзюбе) з даволі вялікай рыбкай!

Што адбывалася далей, глядзіце самі:

https://youtu.be/OQ80EWo3Yfo

12 і 14.11.2020, Нёман у Гродна

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

__________________________-

Пры выкарыстанні здымкаў ці відэа ў сацсетках забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў і відэа тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фотасерыі на сайце.

 

Каментары

Гэта праўда)

Але любыя праблемы, з якімі мы можам справіцца - шлях да зменаў і развіцця = эвалюцыі.

Хаця і з тымі, з якімі не можам - таксама)