Звычайная рудахвостка (Phoenicurus phoenicurus) так проста свісцець не будзе - недзе побач з'явілася небяспека. І калі гэта адбываецца наўпрост за вакном, я стараюся вызірнуць і зразумець - у чым прычына.
Незадоўга да гэтага прычынай стала самка сірыйскага дзятла, якую я заўважыў не адразу.
I ў гэты раз самец пералятаў паміж дрэвамі і ніяк не супакойваўся. Але я нічога такога, што можна было інтэрпрэтаваць як рэальную, але патэнцыйную небяспеку для рудахвостак, не бачыў. Час йшоў, самец пералятаў і свісцеў, я вызіраў і нічога не заўважаў і так прайшло некалькі хвілін, ажно я не адчыніў вакно і не ўбачыў чорна-белага коціка, які хаваўся пад самым вакном ў аснаванні вялікага куста фарзіцыі. Пасля гэтага коцік уцёк пад суседні дом, а рудахвостка супакоілася.
Зразумела, што ён трапляў у маю 'мёртвую зону', але птушка яго добра бачыла. І замест таго, каб збіраць ежу і карміць птушанят, была вымушана займацца назіраннем за небяспечным драпежнікам.
Гродна, 06-06-2022
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
pva - 01.07.2022 - 09:24
Дзяцел хоць і прыгожы, але…
Дзяцел хоць і прыгожы, але ад яго можна чакаць і драпежніцкія схільнасці. У Віцебску я назіраў, як в.с.дзяцел на кармушцы нечакана адным ударам адарваў галаву сініцы...