Дзякуючы таму, што сёлета прыбярэжная расліннасць у Нёмана нават у цэнтры гораду не скашвалася, тут упершыню за многа гадоў змаглі паспяхова загнездаваць звычайныя чаротаўкі (Acrocephalus schoenobaenus).
У больш натуральных месцах суседнія самцы чаротавак могуць спяваць нават у 10 метрах адзін ад аднаго. А тут самец яўна быў адзіным, таму і спяваў ён час ад часу і не выглядала, каб вельмі стараўся - ўпершыню я яго адзначыў ў пачатку ліпеня:
І вось прайшоў амаль месяц з першай сустрэчы на беразе Нёмана і ўчора абедзве птушкі-бацькі яўна непакоіліся за сваіх птушанят. Я іх так і не ўбачыў, але некалькі здымкаў адной з дарослых птушак (другую было толькі чутно побач) зрабіў:
30-07-2019, Гродна
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ