Неяк у сярэдзіне чэрвеня я быў вымушаны змяніць свой маршрут на нейкі іншы з-за таго, што патрэбная мне вуліца аказалася перакапанай. Абыйсці яе я вырашыў праз пойму Гараднічанкі, яшчэ не ведаючы, ці атрымаецца ў мяне прайсці ўдзоўж гэтай часткі рэчкі.
І вось патрэбны мосцік за мной, а перада мной на шыкоўнай прысадзе з некалькіх сухіх галін сядзіць самец звычайнай рудахвосткі (Phoenicurus phoenicurus)! Я адразу забыў пра сваё хваляванне ці змагу выйсці праз пойму ў патрэбным мне месцы і вырашыў, што гэтае месца вартае больш працяглага назірання. І я не памыліўся - не паспеў я прайсці і 20 метраў, як з боку высокіх і тоўстых вербаў на беразе рэчкі пачуліся свісты трэвогі адразу 3 ці 4 звычайных рудахвостак!
Ніколі раней гэтых птушак побвч з 2 ці 3 пар у адным месцы я не бачыў, ды і сядалі яны, каб свіцець ці назіраць за мной у шыкоўных для здымкаў месцах, на разнастайных сухіх галінах і суках. Некалькі здымкаў ужо зроблены і я яўна перашкаджаю ім карміць птушанят у дуплах, таму ў прыўзнятым настроі адыходжу. Я не толькі знайшоў новы маршрут, але і цікавае месца ў цэнтры гораду, куды варта не раз вярнуцца.
Гродна, 15-06-2022
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ