Дакументацыйныя здымкі і відэа
Добрую палову дня ліў то мацней, то слабей дождж. Але ўвечары скончыўся. Хутка ўсё ізноў ажыло і я яшчэ здалёк пачуў характэрны голас трывогі, які, як я і думаў, належаў звычайным рудахвосткам (Ph. phoenicurus).
Крычалі яўна птушкі з двух пар, бо адны бліжэй, а другія метрах у 30 далей ад агароджы школы. Я хуценька падыйшоў каб зразумець прычыну і стаў назіраць і за дрэвамі, на якіх пераляталі рудахвосткі, і за нізкім газонам. Аднак ні коціка, ні нічога іншага падобнага на небяспеку, я не заўважыў.
Птушкі яўна хваляваліся, пераляталі і сядалі то бліжэй, то далей на розных прысадах, аднак прычыну я так і не зразумеў. Калі ж вяртаўся там жа прыкладна праз гадзіну, голас трывогі падавала толькі адна пара, аднак ізноў паназіраўшы за імі, я нічога небяспечнага не ўбачыў. Адзінае разумнае тлумачэнне, якое прыходзіць мне ў галаву, гэта вуж, якога птушкі бачылі, а я сярод невысокай расліннасці - не.
13 і 14-06-2021, Гродна
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
pva - 15.06.2021 - 09:13
Інстынкт, набыты за доўгі…
Інстынкт, набыты за доўгі перыяд жыцця. Асабліва, ён дапамагае, калі яны зімуюць у Афрыцы, Паўднёвай Аравіі, дзе шмат атрутных змей. Вось уж ім і здаўся небяспечным ...