Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Зялёныя перасмешкі прыляцелі - хутка лета

зялёная перасмешка

Дакументацыйныя здымкі і відэа

Хаця і на 5-6 дзён пазней, чым звычайна, на гэтым тыдні вярнуліся з зімоўкі зялёныя перасмешкі (Hippolais icterina). Калі не лічыць зялёных пячуравак (Phylloscopus trochiloides), якія вяртаюцца яшчэ пазней, то перасмешкі - апошні наш гняздуючы від птушак, усе іншыя прыляцелі раней або нааашмат раней.

Як і многія іншыя віды, гэты прасцей пачуць, чым убачыць. Перасмешкі любяць трымацца ў тым самым месцы ў кроне дрэваў, звычайна высокіх і лісцевых, але часам могуць сядзець і спяваць і ніжэй, адно што амаль заўсёды сярод лісця. Песня ж іх, адпаведна трапнай назве, хуткая і энергічная сумесь кавалкаў песен і гукаў іншых відаў. Але ў адрозненне ад іншых выканаўцаў-імітатараў, якія выкарыстоўваюць чужыя кавалкі даволі дакладна і таму часам можна паблытаць хто іх выконвае - імітатар ці 'сапраўдны выканаўца', у перасмешкі песня выконваецца з іншай, большай хуткасцю. І таму вызначыць чые кавалкі спяваюцца, вельмі цяжка, калі ўвогуле магчыма:

Але бывае і так, што адразу пасля прылёту, калі зручныя месцы для гнездавання яшчэ не падзелены паміж самцамі і яны, як у гэтым выпадку, спявалі адначасова з розных дрэваў, але на адлегласці каля 10-15 метраў адзін ад аднаго, прыходзіцца 'выходзіць з зоны камфорту' і сядаць адкрыта - вось я і не хаваюся зусім!  Ну а калі гэта не дапамагло вырашыць тэрытарыяльныя прэтэнзіі, вяртацца ў крону і спадзявацца толькі на сваю ўпартасць і на тое, што самка сама выдатна разбярэцца хто з суседніх самцоў больш заслугоўвае яе прыхільнасць.

Даліна Гараднічанкі, Гродна, 25-05-2023

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі