03.07.2023, прыблізна Рэчыцкі раён, Дняпро, здымкі дакументацыйныя.
Дняпро. Затока. Сяджу ў байдарцы, нікога не чапаю. Гарлачыкі (жоўтыя) квітнеюць, крычкі палююць, жабкі крумкаюць. Стракозы ладзяць оргію. Па вярбе бы па бульвары крочыць, апраўдваючы назву, чапля-лазянік... oh wait.
...на жаль, палову здымкаў з'елі хвалі, а палову схавалі галіны (і адзін з апошняй катэгорыі я ўсё-ткі запошчу).
Чапля прыйшла, некалькі хвілін лазіла ў вербах - не заўсёды яе было бачна - і потым сыйшла.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Harrier - 03.07.2023 - 19:31
Цікавая сустрэча і здымкі…
Цікавая сустрэча і здымкі прыемныя.