Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Мяжняк і фатограф на "таку"

Гэты вельмі самотны, адважны і крыху дурнаваты мяжняк за адсутнасцю іншых варыянтаў панадзіўся прылятаць да курэй на ўскраіну адной з вёсак на Вілейшчыне. Такі ў яго быў ток. Мясцовых пеўняў ён з легкасцю разагнаў, часам пад "гарачую руку" (альбо крыло) трапляліся мясцовыя Шарыкі і Тузікі і нават дзеці. Дарослых людзей мяжняк таксама амаль не баяўся, ахвотна пазіраваў фатографам (пры ўмове, што тыя надбалі ў гаспадара курэй уваходны квіток коштам дзве бутэлькі таннага віна з мясцовай крамы) і нават часам распачынаў з імі няроўную бойку -- не дай Божа, пачнуць заляцацца да курэй!

Каментары