Viasna-2024 2024

  • 17.04.2010 - 23:26 | Harrier

    Тэхналагічны прарыў дазволіў даследчыкам з Аўстрала-Азіяцкай працоўнай групы па кулікам (Australasian Wader Studies Group) з арганізацыі Birds Australia убачыць шляхі міграцыі невялікіх кулічкоў – каменешарак (Arenaria interpres). Чатыры птушкі былі забяспечаны ультра-лёгкімі геалакатарамі, з дапамогай якіх даведаліся, што палёт птушак з месцаў зімоўкі ў Аўстраліі праз Ціхі акіян да Тайваню заняў 6 сутак, пасля чаго кулікі паляцелі ў паўночную Сібір на месцы гнездавання.

  • 17.04.2010 - 19:17 | Harrier

    Аўстралійскія бёдуотчары і нават звычайныя людзі могуць дапамагчы сачыць за перамяшчэннямі казуараў, дасылаючы дадзеныя пра свае сустрэчы з птушкамі з дапамогай мабільных тэлефонаў.  
    Новы праект быў распачаты University of Queensland, Queensland Parks and Wildlife, і Australian Geographic and Rainforest Rescue адкрыццём новага ўэб-сайту  (new website), праз які плануецца заахвоціць людзей назіраць за лакальнымі папуляцыямі паўднёвага казуара (Casusarius casuarius).

    Любы карыстальнік можа занесці дэталі свайго назірання самастойна на сайт або калі ёсць тэлефон з вызначэннем дакладнага месцазнаходжання, можна зрабіць гэта з выкарыстаннем Google Maps праз мабільную сувязь.

  • 16.04.2010 - 13:12 | Harrier

    Каманда па выратаванню какапо (Strigops habroptilus) з дэпартаменту аховы прыроды Новай Зеландыі (New Zealand Department of Conservation (DOC)), абвясціла пра першае ў свеце паспяховае штучнае асемяненне гэтых птушак з прыроднай папуляцыі.
    Да пачатку 1980-х гадоў мясцовы эндэмік нелятаючы савіны папугай, або какапо, застаўся толькі на невялікім востраве Ст’юарта (Новая Зеландыя), дзе каля паловы дарослых птушак штогод забівалі інтрадукаваныя на востраве бадзяжныя каты. 61 пазасталы ў жывых папугай быў адлоўлены і перавезены на іншыя астраўкі, куды інтрадукаваныя драпежнікі не змаглі дабрацца. Ўсе птушкі былі пазначаны радыёперадатчыкамі, для іх выкладалася дадатковае харчаванне, вакол гнёзд адбывалася кругласутачнае назіранне з дапамогай адмысловых відэакамер, успрымаючых інфрачырвоныя хвалі. У выніку амаль праз 20 гадоў папуляцыя стабілізавалася і пачала павольна ўзнаўляцца, а потым і павялічвацца.

  • 16.04.2010 - 12:51 | Harrier

    Навукоўцы лічаць, што яны зрабілі яшчэ адзін крок да зразумення як некаторыя віды птушак капіруюць гукі, якія выдаюць іншыя віды пернатых, іншыя жывёлы ці чалавек.
    Каманда даследчыкаў з універсітэту Св.Эндр’ю (Эдынбург, Шатландыя), пад кіраўніцтвам Лауры Келлі (Laura Kelley) вывучала асаблівасці вакалізацыі плямістага шалашніка (Ptilonorhynchus maculatus) ў штаце Квінслэнд (Аўстралія). Шалашнікі ў сваіх “песнях” выкарыстоўваюць шырокую гаму гукаў, якія ўключаюць у рознай камбінацыі ў сваю кампазіцыю. І хаця атрымалася, што песні суседніх самцоў будуць больш падобныя адна на адну, чым песні больш аддаленых самцоў, аказалася, што яны вучацца капіраваць свае гукі не адзін у аднаго, а непасрэдна ў асяроддзя. Асяроддзе бліжэйшых самцоў больш падобнае, чым аддаленых адзін ад аднаго, таму і кампазіцыі гукаў, якія яны ўключаюць у свае песні, больш падобныя.
    Цікава, што здольнасці да капіравання выкарыстоўваюць каля 20% відаў атраду Вераб’інападобных. Аднак навукоўцы дагэтуль не ведаюць, чаму і як магло ўзнікнуць падобнае капіраванне чужых гукаў.

  • 15.04.2010 - 14:13 | Sirena

     Вясной 1985 г. было створана Беларускае аддзяленне Усесаюзнага арніталагічнага таварыства (БА УАТ), якое ў той час аб’ядноўвала ўсіх арнітолагаў Беларусі, у першую чаргу – прафесійных, але і некалькі дзесяткаў аматараў. Першым старшынёй арганізацыі з’яўляўся Міхаіл Сцяпанавіч Долбік, які ўзначальваў групу арніталогіі Інстытута заалогіі АН БССР. На пасадзе старшыні БО УАТ яго змяніў выкладчык кафедры заалогіі Белгосуніверсітэта  Леанід Паўлавіч Шкляроў.

  • 14.04.2010 - 00:28 | Harrier

    Дваццаць пяць год таму, 29 сакавіка 1985 г. у Інстытуце заалогіі АН БССР было створана Беларускае аддзяленне Усесаюзнага арніталагічнага таварыства. Карыстаючыся менавіта гэта датай, Цэнтральны Савет ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны” на сваім апошнім паседжанні вырашыў абвесціць гэтую дату – 15 красавіка – Днём беларускіх арнітолагаў.
    Усесаюзнае арніталагічнае таварыства (Всесоюзное орнитологическое общество (ВОО)) было створана на два гады раней – 19 лютага 1983 г. у Маскве. З таго часу гэты дзень лічыцца нефармальным прафесійны святам для арнітолагаў Расіі. Сымбалем таварыства стала чырвонаваллёвая казарка – прыгожая і рэдкая птушка. Без ВОО і яго рэспубліканскіх аддзяленняў сёння цяжка ўявіць таварыствы па ахове і вывучэнню птушак, створаныя пазней ва Ўкраіне, Расіі, Літве, Азербайджане і іншых краінах – былых рэспубліках СССР.

  • 12.04.2010 - 11:19 | Harrier

    30 января 2010 года во время съезда АПБ в Минске состоялась учредительная конференция Рабочей группы АПБ по Соколообразным и Совообразным. В ней приняли участие 14 человек. Был принят за основу черновой вариант Положения об РГСС и выбрано Бюро во главе с Председателем.
    10 апреля 2010 года на очередном заседании Центрального Совета было решено создать РГСС и её председателем по предложению инициативной группы РГСС назначить Александра Винчевского.
     

  • 11.04.2010 - 23:57 | Harrier

    Штогадовы фотаконкурс АПБ “Птушка ў аб’ектыве” сёлета зменіць правілы свайго правядзення – так вырашыў Цэнтральны савет АПБ на сваім апошнім паседжанні. Першы этап – этап адбору здымкаў-фіналістаў – будзе адбывацца ў Галерэі на нашым сайце www.birdwatch.by
    Як і раней, але дзякуючы адзнакам толькі зарэгістраваных карыстальнікаў сайту, на працягу кожных двух тыдняў будуць абірацца найлепшыя 5 фотаздымкаў у кожнай з двух катэгорый: Птушкі і Людзі (якія назіраюць/ вывучаюць/ фатаграфуюць птушак). Адабраныя такім чынам нашымі карыстальнікамі пяцёркі здымкаў і будуць на пры канцы году ацэньвацца Журы, якое назаве пераможцаў і прызёраў фотаконкурсу, выбраўшы найлепшыя работы з ліку такіх здымкаў-фіналістаў.

  • 09.04.2010 - 00:02 | Harrier

    Гарадзенскае грамадзкае аб’яднаньне “Цэнтр “Трэці Сэктар” і грамадзкае аб’яднаньне “Беларуская асацыяцыя журналістаў”(Менск) абвяшчаюць спабор для маладых журналістаў “Твой стыль”. 

    Да ўдзелу ў спаборы запрашаюцца аўтары-пачаткоўцы альбо маладыя журналісты (ва ўзросьце да 35 год) з усіх рэгіёнаў Беларусі.

  • 07.04.2010 - 01:26 | Harrier

    Самец стэпавага луня (Circus macrourus) – прадстаўнік глабальна пагражаемага віду – быў падстрэлены на мінулых выходных на востраве. На Вялікдзень параненая птушка была заснятая на відэакамеру каля мястэчка Mellieha. Дарослы самец меў паважныя раны на целе ад шроту, пашкоджанае крыло і адну перабітую нагу. Птушка спрабавала адпачнуць на зямлі, але не магла ўтрымаць раўнавагу на адной назе і працягвала палёт.

  • 06.04.2010 - 22:44 | biot

    В рамках кампании Птица года членами Западно-Полесского регионального отделения АПБ проведена первая акция по вывешиванию искусственных гнездовий для пустельги в природу.

  • 06.04.2010 - 00:32 | Harrier

    Еўрапейскі Каледж прапаноўвае для выпускнікоў універсітэтаў з Беларусі стыпендыі для паслядыпломнай адукацыі ва ўніверсітэцкіх мястэчках у Брюгге (Бельгія) альбо Натолін (Варшава).
    Стыпендыя кампенсуе акадэмічныя выдаткі, пражыванне, харчаванне і праезд.
    Умовы паступлення можна ўдакладніць на
    вэб-сайце Каледжа: www.coleurope.eu 

  • 06.04.2010 - 00:04 | Harrier

    Тысячы жыхароў Швецыі сустракаюць Вялікдзень не зусім звычайна, таму што менавіта на гэтыя вольныя ад працы дні яны выпраўляюцца ў падарожжа да возера Хорнборга (Lake Hornborga), каб стаць сведкамі штогадовага прылёту тысяч шэрых жураўлёў  (Grus grus).

  • 05.04.2010 - 19:50 | Feather

    Наша веб-камера с сегодняшнего дня работает в тестовом режиме. Просматривать видео с неё можно пока лишь внутри сети фирмы "Элнет", которая является провайдером услуг для нашей камеры, и ограниченному числу лиц. Мне сегодня удалось записать первое видео, на котором видна пустельга, и наделать скриншотов. С радостью выкладываю их в интернет! Когда самка была внутри гнезда, я ещё не разобрался, как записывать видео, и делал только скриншоты, но зато потом я записал её спину)

  • 02.04.2010 - 14:06 | biot

        Шестой год исполняется традиционной акции Западно-Полесского регионального отделения ОО «Ахова птушак Бацькаўшчыны» - Неделя птиц в городе Бресте. Все эти годы ее активно поддерживали Брестский областной краеведческий музей и Брестский областной комитет природных ресурсов и охраны окружающей среды. Два последних года в качестве спонсоров к ней подключилось и МЧС Бреста, которые проводят беседу о вреде палов и дарят победителям различные подарки.