Гонка-2012 была для мяне чацвёртай. Кожная з папярэдніх адзначылася некалькімі найбольш цікавымі момантамі, сустрэчамі, якія, як каштоўныя фатаздымкі захоўваюцца ў памяці. Напярэдадні яны пракручваліся ў галаве і, наіўна думалася, што вось пройдземся тым жа маршрутам, апынемся ў тых жа мясцінах і імгненні абавязкова паўторацца. Але на справе адбываецца ўсё больш цікава і непрадказальна.
Мой настрой перад кожным чэмпіянатам не зусім адпавядае спартыўнаму: па-першае мне шчыра хочацца, каб усе мае знаёмыя ў складзе розных каманд дасягнулі лепшых вынікаў і сталі пераможцамі, бо яны, зразумела, больш гэтага вартыя; па-другое пра сябе думаецца: толькі б не быць апошнімі /тэндэнцыя прасочваецца/. Я ўраджваюся тым вынікам, якія дэманструюць каманды пераможцы. У гэты раз усе ўдзельнікі нашай каманды, як ніколі прыкладалі ўсе намаганні для дасягнення лепшых паказчыкаў. Мы, здавлася, ператварыліся ў адзіны арганізм з абзорам зроку на 360 ° па гарызанталі і 180° па вертыкалі. Усё, што пралятала, прабягала, сядзела, стаяла вызначалі і, здаецца, нічога не прапускалі. Напрыканцы дня стомленасць нагадвала, што чэмпіянат насамрэч па спартыўнай арніталогіі. А вынік атрымалі сціплы. І ўсё ж хочацца думаць, што сярод відаў, адзначаных нашай камандай пад час спаборніцтваў ёсць такія, якім бы пазайздросцілі нават пераможцы. Мне хочацца падзяліцца тымі момантамі, якія захаваюцца ў памяці аб гэтай Гонцы.
Ніколі я не бачыла чорнага бусла, які проста стаіць, заўсёды задзіраеш галаву, сочачы за яго высокім палётам, і тым больш у такой колькасці. І вось табе: больш за сорак чорных буслоў стаяць ўцягнуўшы галаву ў плечы. Быццам спраўляюць нейкі рытуал. Вакол чаплі, чайкі, качкі, а начале гэтай працэсіі, на невялікім аддаленні – арлан-белахвост.
Вяртаемся ад адной з сажалак рыбгаса паўз канаву і на адлегласці ў некалькі метраў заўважаем адпачываючую на галінцы дуба квакву. Нечаканая сустрэча, рэдкі выпадак пад час якога птушка дазволіла сябе добра разгледзець і нават сфатаграфаваць. Да і сама птушка рэдкая.
Мне вельмі складана вызначаць дробных птушак: яны на месцы не сядзяць, блізка не падпускаюць, сярод лісця і галля хаваюцца. А таму вельмі радуешся тым выпадкам, калі ўдаецца так добра павітацца.
Для мяне гэтыя спаборніцтвы гэта гонка за Ўдачай. Мы не дасягнулі лепшых колькасных вынікаў. Нашай удачай былі цікавыя сустрэчы з птушкамі.
…І людзьмі. Пад час гэтага чэмпіяната мы набылі новага сябра, удзельніка нашай каманды, дадаўшага нам ведаў і ўпэўненасці.
А на рыбгасе “Белае” прыемна была сустрэць знаёмых у складзе каманды “Merlin” /зналі б, што гэта будучыя чэмпіёны сфатаграфаваліся для гісторыі/.
Ірына Нефідовіч, “Прыпяцкі плёс”
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
biot1 (госць) - 14.09.2012 - 11:41
+
Sirena - 15.09.2012 - 00:40
In reply to + by biot1 (госць)
Вельмі прыгожы і добры
Вельмі прыгожы і добры рэпартаж! А фотаздымкі, зробленыя пад час гонкі... проста ўражваюць!!!
AV - 16.09.2012 - 00:40
кваква - супер! а про гонку
кваква - супер! а про гонку хотелось бы подробнее прочитать, хронологию хотя бы. Но плюс все равно ставлю.
Harrier - 17.09.2012 - 12:49
In reply to кваква - супер! а про гонку by AV
Выдатна і цёпла да птушак і
Выдатна і цёпла да птушак і каманд-супернікаў напісана. Таму, канешне, плюс. А за здымак кваквы асобны і яшчэ адзін вялікі ПЛЮС!
Гэты здымак бы ў Галерэю на фотаконкурс.
Falcon - 17.09.2012 - 16:46
кваква - это здорово, а на
кваква - это здорово, а на чемпионате - вздорово в квадрате! а что за мелкая птичка? серая мухоловка?