Помогите определить

07.11.2012 - 15:01 | Iouri

 Во второй декаде августа был в Столинском районе и сфотографировал несколько птичек. Но определить однозначно, даже с определителем, не смог. Помогите, пожалуйста.

В форум добавить фото не смог. Какая-то несовместимость программного обеспечения. Поэтому выкладываю здесь.

Видео большого подорлика можно посмотреть здесь -

http://youtu.be/yu2DH54wwK8

 

Фотаздымкі

Каментары

Першы, другі здымкі - шэрая валасяніца = Muscicapa striata- харaктэрны сілуэт, афарбоўка з нешматлікімі і невялікімі цёмнымі плямкамі на грудзях, на другім здымку добра бачныя валосападобныя пёры ў аснаваньня дзюбы, за што птушкі і атрымалі сваю беларускую назву.

Пасярэдзіне самец стрынаткі-чаротаўкі ў зімовым уборы Emberiza schoeniclus. Тоўстая і кароткая дзюба, агульная афарбоўка, цёмнае паўкола на горле (у самкі яго не будзе).

На апошнім здымку самая цікавая птушка - вялікі арлец Aquaila clanga  або яго гібрыд з малым арляцом. Вялікі арол з раўнамерна цёмным апярэннем зьнізу і 7 доўгімі махавымі першай ступені (у малога павінна быць 6). Калі ласка, напішыце дату і месца гэтага здымку і дадайце больш фотак гэтай птушкі.

Пячуравак на пазасталых здымках мне трэба глядзець з вызначальнікам, таму адкажу пазьней.

На трэцім і перадапошнім здымку - пячураўка-ценькаўка Phylloscopus collybita: раўнамерна-жоўтаватая пуза, цёмная палоска праз вока і цёмна-шэрыя ногі.

На цэнтральным - самка чарнагаловай лескі Sylvia atricapilla - агульная цёмна карычневая афарбоўка верху цела і светла-карычневы ніз, больш яркая "шапачка" на галаве, хаця на здымку і не вельмі выразна бачная, але заўважная.

 

Большое спасибо, Harrier!

По определителю никогда бы не признал черноголовую славку. А большого подорлика принимал за луня. Правда большой размер птицы смущал.

Я добавил две фотографии подорлика. Качество плохое. Слишком высоко парил. А фотографии были сделаны 23 августа 2012 г. в Столинском районе, примерно в 8 км восточнее ж/д станции Припять (две остановки от Лунинца на юг), рядом с р.Припять. Было две птицы. Иногда они сидели на вершине дуба, но чаще парили высоко в небе. Наблюдал я их несколько дней и всегда они были примерно в одном и том же месте.

 

Вам дзякуй за тое, што не баіцеся пытаць. Разам яно лягчэй дакапацца да правільнага вызначэньня. Між іншым і для гэтага ствараўся сайт.

Спасылку на Вашы фоткі і дадзеныя дашлю адмыслоўцам па вялікаму-маламу арляцу. Дата назіраньняў даволі позьняя, а можа і месца для іх будзе невядомым, ды і ўвогуле цікава будзе атрымаць каментары.

Самыя вялікія спецыялісты па арляцах з Беларусі і Польшчы Валеры Дамброўскі і Ян Лёнтковскі напісалі, што гэта не малы арлец і больш рысаў на здымках за тое, што гэта вялікі (а не гібрыд).

Ці ёсць якія яшчэ каментары ад спецыялістаў? Мне было б цікава даведацца пра тое новае, альбо ўжо  вядомае гэта месца.