Дакументацыйныя здымкі
На балоце Грайна гэтай зімой час ад часу з'яўляюцца незамёрзлыя ўчасткі вады. Звычайна іх займаюць лебедзі-шыпуны (Cygnus olor), але часам да іх далучаюцца і клукуны (C.cygnus).
Па нашых назіраннях, клікуны больш агрэсіўныя і здольныя выгнаць шыпуноў з упадабанага месца. Але зімой спрабуюць жыць больш мірна. Хацяяк раз сёння я назіраў там, як дарослы шыпун надзьмуўся і атакаваў мінулагодняга клікуна.
29-01-2015
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
AV - 31.01.2015 - 23:46
агрэсіўнасць слабых птушак
агрэсіўнасць слабых птушак падвышаецца таксама, як у пацукоў у кутку. На Волме адзінокая самка шыпуна засталася
Harrier - 31.01.2015 - 23:52
In reply to агрэсіўнасць слабых птушак by AV
На Грайна сытуацыя больш
На Грайна сытуацыя больш складаная: там ёсць ранняя пара клікуноў, позняя пара клікуноў і позняя шыпуноў. Неяк атрымліваецца хавацца адзін ад аднаго - мясцовасць дазваляе.