Рагаты жаўрук (Eremophilla alpestris)

Аўтары Назірання
Дата назірання
Месца Назірання

в.Забалоцце, Чэрвенскі раён Мінскай вобласці

23 птушкі.

Чатырнаццатая рэгістрацыя для 2017 году.

Дзве птушкі ў коле, асабліва з правага боку, падобныя на амерыканскі намінальны падвід  з выразнай шырокай стужкай з цёмных рысак адразу ніжэй чорнай палоскі на горле.

Каментары

Вось для параўнання на фотах паўночнаамерыканскія птушкі не вызначаныя аўтарам фотак да падвіду, але падазраю, што намінальнага:

птушка

птушка

Здымкі адсюль: http://www.howardsview.com/HornedLarksJan28_15/HornedLarksJan28_15.html

Там ёсць і птушкі з пераходнай колькасцю плямак пад горлам - можа іншы(я) падвід(ы) - у Паўночнай Амерыцы іх 4..

а по моему больше похож E. a. strigata (Henshaw, 1884) – W & WC Canada and USA (British Columbia S to N California and E to Idaho, Nevada and Utah); N populations winter in W USA.

На вялікі жаль, малюнкі ў табліцы HBW вельмі слабыя і вызначаць па іх немагчыма. Бо, напрыклад, у падвіда флява нават не поўнасцю жоўтая галава!

Авось на фотцы з ПнАмерыкі і Максіма сапраўды, птушкі вельмі падобныя.

Сёння сабар-бёрдэр з Канады напісаў, што ў іх прызнаюць 26 (!) падвідаў рагатых жаўрукоў. Так што вызначыць гэтага, калі ён сапраўды з Амерыкі, да нейкага падвіду наўрацці магчыма. Але ўжо тое, што ён можа быць "амерыканцам" - вялікая справа.

vae (госць) - 20.02.2018 - 23:40

HBW дает больше 10 подвидов только в Северной Америке https://www.hbw.com/species/horned-lark-eremophila-alpestris Какой подвид на фото - непонятно, соответственно и на фото Максима непонятно что. Но верхнее фото американского похоже на правую птицу. В НАН есть все тома хэндбука, можно посмотреть. Считается, что подвидовые признаки могут выскакивать у любых других подвидов, т.к. они могут просто подавляться другими или просто не проявляться... Поэтому БАФК подвиды не рассматривает, например.

Дзякуючы прыцягненню ўвагі да гэтага здымка на фб атрымалася разгадаць загадку гэтых птушак, вось каментар Васілія Грычыка, змешчаны тут дзякуючы  яго ласкавай згодзе: 

Vasilij Gritshik Я снял с полки книгу H. Bub'а (на немецком) "Признаки и линька европейских певчих птиц", том, посвященный жаворонкам и ласточкам. В тексте упоминаются птицы подобной окраски, на с. 44 (фото 7/3) приведено фото музейной тушки такой особи из Дании (от 15.12.1949 г.). И говорится, что такое явление связано с неполной сменой ювенильного наряда в период осенней линьки. Птенцы этого вида имеют грудь в пестринах, и у некоторых особей по каким-то причинам эти пестрины отчасти сохраняются и в первом постювенильном наряде. При следующей линьке этот признак исчезает, и "старые" птицы его никогда не имеют.