Птушкі заўсёды гатовы прыйсці (ці прыляцець? :)) нам на дапамогу. І з задавальненнем дапамагаюць сабраць спачатку клубніцы, потым - чарэшні. А зараз, калі паспелі вішні - і іх.
Для звычайных шпакоў (Sturnus vulgaris) працэс гэта нескладаны, але і часу трацяць яны на адну вішню ад 30 да 50 секунд і не надта ахвочыя пасля першай есці другую. Можа яшчэ не надта спелыя тыя ягады?
Пэўна заахвочаная шпакамі, прыляцела і трошкі падзюбала ягады і леска-завірушка, але ці то не яе гэта ежа, ці то і сапраўды ранавата яшчэ, але пасля кароткай першай спробы больш яе на вішні не было.
05-07-2019, Гродна.
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
І сёння я першы раз убачыў, як шпак "дастае" з вішні костку:
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
arktous - 05.07.2019 - 17:05
Интересно, конечно, но,…
Интересно, конечно, но, наверное вишня не Ваша. Когда скворцы воруют мои вишни, у меня не возникает желания снимать этот процесс, а только одно - прогнать их. Раньше я приговаривал, что они забирают свою долю сохраненного от вредителей урожая, но когда эта доля возрастает до 80 - 90%, а остальное обрызгано пометом, добродушие к этим наглым воришкам пропадает.
Harrier - 05.07.2019 - 17:27
In reply to Интересно, конечно, но,… by arktous
Так, не мая. Расце ў двары…
Так, не мая. Расце ў двары паміж нашым і суседнім домам. Здымаў праз шыбу, ды і далекавата для сапраўды добрых здымкаў.