Аказалася, што можна ўбачыць асобна і моладзь, і самца, і самку палявой падкаменкі (O. oenanthe) на іх вялізарным гнездавым участку на былым бровары (ці піўзаводзе). А вось паглядзець, як бацькі кормяць сваіх патомкаў (здаецца, іх толькі два?) яшчэ так і не атрымалася.
Справа ў тым, што ў адрозненне ад сем'яў іншых відаў вераб'іных, за якімі я назіраў ці назіраю, усё галоўнае адбываецца ў падкаменак амаль наадварот: Тут не бацькі шукаюць сваіх птушанят і кормяць іх, а птушаняты шукаюць бацькоў і выпрошваюць ежу. Таму і невядома дзе і ў які момант адбудзецца кармленне, бо сачыць за ўсімі адначасова немагчыма.
Іншая цікавая акалічнасць, пра якую я даведаўся выпадкова - увесь былы завод на плошчы у некалькі гектараў + навакольле належаць толькі да адной пары падкаменак! Гэта атрымалася убачыць дзякуючы таму, што і самец, і самка з гэтай пары сталі індывідуальна пазнавальнымі: у самца на галаве заламалася невялічкае пяро і менавіта яго ў такім выглядзе я бачыў і на піўзаводзе, і вакол яго ў пошуках насякомых. А на баку самкі з'явілася выразная цямнейшая паласа ад вырваных пёраў - яўна вырвалася з кіпцюроў аднаго з тутэйшых коцікаў, але след застаўся. Яе таксама бачыў і на тэрыторыі завода, і навокал.
Птушаняты звычайна трымаюцца па-аднаму, але калі збіраюцца на непрацяглы час разам, то на ўсялякі выпадак адзін можа папрасіць ежу ў другога)
Але самае смешнае, што я бачыў, гэта як адзін з птушанят выпрошваў ежу ў самца, які стаяў спіной да малога і, здавалася, не звяртаў ніякай увагі на тое, як ён стараўся:
Аднак як толькі нехта з птушак унізу падаў трэскам сігнал небяспекі - на адзін са шматлікіх мясцовых дахаў выйшаў коцік, малы хутка забыў пра выпрошванне ежы і выдатна схаваўся замест выбітай цэглы побач з бацькай - шукайце гэтую сітуацыю на адным са здымкаў.
18 - 26.06.2020, Гродна
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
arktous - 27.06.2020 - 23:10
Хорошо Вы их "раскрутили"!…
Хорошо Вы их "раскрутили"! Интересно даже, если бы птицы могли объяснить свое поведение, совпали бы они с Вашими выводами?
Harrier - 28.06.2020 - 01:12
In reply to Хорошо Вы их "раскрутили"!… by arktous
Я ўжо і не спадзяваўся, што…
Я ўжо і не спадзяваўся, што нешта цікавае атрымаецца з імі ўбачыць. І вось пашанцавала.
Бачыў і трошкі зняў дарослых з насякомымі, але як кормяць - ні разу нават не ўбачыў.
З усіх відаў, якія там жывуць - адны з самых асцярожных атрымаліся.