Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Зімародак: Удача 2:1

Зранку я праверыў учорашнюю прысаду зімародка (Alcedo atthis) на беразе за вербалозам - там было пуста.І тады я вырашыў пачакаць на яго на "старым" месцы - у вусці Гараднічанкі.

І як аказалася - не памыліўся ні з местам, ні з часам.

Усё вусце рэчкі, с астраўкамі, мноствам камянёў і будаўнічым мусарам было ў мяне перад вачыма і я чакаў характэрнага для зімародкаў свіста, каб пачаць шукаць яго недзе сярод гэтых патэнцыйных прысад. Аднак праз нейкі час звярнуў увагу на вераб'я, які сядзеў на бетоннай пліце трошкі збоку. Вырашыў зняць яго і калі пачаў набліжаць зумам, аказалася, што гэта ... зімародак!

Калі і адкуль ён моўчкі прыляцеў, для мяне засталося загадкай. Але такую ўдачу было б грэх не выкарыстаць, і я пачаў здымаць. 

 

Самец хутка пераляцеў бліжэйда Нёмана і стаў рыбачць. Прыкладна за 10-15 хвілін - бо час ляцеў хутка і я перастаў яго адэкватна ўспрымаць - ён зрабіў 3 спробы злавіць рыбу. Самая цікавая атрымалася збоку ад мяне, калі птушка завісла як калібры ў адной кропцы над ракой на вышыні 3-4 метры, а потым вынурнула з рыбкай (на здымку) і з'ела яе на беразе ў самай вады.

Трэцяя ж спроба - таксама паспяховая - адбылася з дубчыка, які пэўна заставілі рыбакі. Але зімародак адразу паляцеў са здабычай у норку недзе ўверх па Гараднічанцы. На сёння фотасесія была скончаная - карта памяці была позная.

15-09-2020, Гараднічанка і Нёман у Гродна

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

__________________________-
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

 

Каментары

Что-же, надо когда-то и душу отвести. Красивая серия, нравится где зимородок сидит на бережку с рыбой в клюве. А не кажется-ли уважаемым орнитологам, что это лето урожайное на зимородков. Я их встречаю там, где никогда не наблюдал.

Ну гэтыя яўна трэці вывадак кармілі і кормяць яшчэ. Але гэта звычайна для віда, здаецца. 

Можа больш маладых з двух папярэдніх вывадкаў выжыла і таму засвойваюць прасторы?