Нейкая зіма ў гэтым годзе выдалася доўгая. Чаканне вясны было вельмі марудным і доўгім. А можа, гэта толькі так здаецца. Здаецца таму, што вельмі хочацца каб першыя вясновыя промні сонейка абагрэлі нас сваёй пяшчотай, а птушкі сваімі гучнымі спевамі абвясцілі нам аб надыходзе вясны. Здаўна нашы продкі лічылі пачаткам года - вясну.
Год пачынаўся альбо 1 сакавіка па старому стылю, альбо 21 сакавіка - з тыдня веснавога раўнадзенства. У гэты час моладзь выходзіла гукаць вясну. Дзеля гэтага выбіраласа сама высокае месца, таму, што яно першае вызвалялася ад снегу. Спевы з карагодамі суправаджаліся подкідваннем уверх печыва ў выглядзе жаўрукоў, кулікоў, буслоў, што павінна было вызваць хутчэйшы надыход вясны.
Жавароначкі, прыляціце,
Цёпла лецейка прынясіце,
А зімачку прыбярыце,
Бо зімачка надаела,
Нам хлебушак пераела.
Гэтая субота выдалася даволі сонечная а таму цёплая і пабуджала добры веснавы настрой. Выходзячы з дому ў мяне ні было і сумнёву, што сёння ўсё будзе сапраўды па вясноваму і птушкі будуць!
На гэты раз я выбраў даволі доўгі маршрут. Было запланавана зрабіць сваеасаблівы кружок у міжрэччы Дняпра і Сожа.
…Дарога чарадавалася асфальтам з гравейкай. Па пуці былі раскіданы сельскагаспадарчыя ўгоддзі з густой сеткай каналаў. Палі змяняліся балоцістымі мясцінамі, якія не паддаліся міліярацыі і не здаюцца ёй і зараз. Нават дзе-нідзе такія мясціны параслі трыснягом. Мінулай вясной тут было багата птушак…
На палях ужо з’явіліся праталіны. З-за таго, што пакуль такіх мясцін мала, птушкам прыходзіцца нават адваёўваць іх адзін у аднаго.
Калі мне давялося бываць у гэтых мясцінах у мінулым годзе, мяне здзівіла валікая колькась канюхоў. Тады я налічыў іх каля 30, на плошчы прыкладна 5х5 кіламетраў. На гэты раз канюхоў было значна меньш. Мінулая зіма выдалася даволі цяжкай для птушак.
(Міталічная труба вельмі зручнае месца для палявання)
Траба адзначыць, што каналы ўжо зараз доволі поўнаводныя. Дарэчы, глядзячы на прагноз – на палессі трэба чакаць вылікі павадак. Вялікая колькасць вады можа прынесці за сабой цяжкасці не толькі жыхарам вёсак ля буйых рэк, але і птушкам. Талая вада можа поўнасцю заліць усе прыпяцкія балонні, якія выконваюць значную ролю у жыцці водна-балотных птушак пад час міграцыі. (калі я не памыляюся канешне)
У выніку адзначаны наступныя птушкі:
Кнігаўка; (Гомельскі р-н. в. Міхалькі.)
Вялікая белая чапля; (Гомель)
Шэрая чапля; (Гомельскі р-н, в. Старыя Дзятлавічы)
Шпакі; (Гомельскі р-н. в. Міхалькі.)
Клінтух. (Гомельскі р-н. в. Міхалькі.)
Ня густа. Але вясна толькі пачынаецца…
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Harrier - 22.03.2010 - 23:14
Бачна, што вясна і да Гомеля
Бачна, што вясна і да Гомеля даляцела! Файны рэпартаж і здымкі - асабліва спадабаліся кнігаўка са шпаком ззаду, канюх у палёце і клінтухі чародкай на провадзе.
Слухаў сёньня цікавую занатоўку па польскаму тб. аказваецца, перад уступленьнем у ЭЗ Польшча паабяцала да 2015 году прывезьці свае вадаёмы і вадатокі ў максімальна пярвотны стан - з рыбай, птушкамі і натуральнай плыньню. А большасьць шкодных паводак - так лічаць польскія гідролагі - зьвязана з зарэгуляванасьцю рэк, рэчак і ручаін. Рэгуляваць не ўмелі і не навучыліся, а вадатокі цяпер бяруць часткова сваё. Нешта мне падказвае, што і ў нас так...
-paleshuk- - 22.03.2010 - 23:30
In reply to Бачна, што вясна і да Гомеля by Harrier
Дзякуй Harrier! Мала той
Дзякуй Harrier! Мала той міліярацыі... Па каналах скідваюць с ферм розную гадасць. У заказніку Днепра-Сожскі, праз старую дубраву, цячэ невялікая рачулка. Але калі знаходзішся побач з ёй, адчуваеш сябе як на ачышчальных сажалках. І гэта яшчэ не гаворачы пра тыя ж дубы. Векавая дубрава ў заказніку паступова зпільваецца....!!!
Harrier - 22.03.2010 - 23:55
In reply to Дзякуй Harrier! Мала той by -paleshuk-
Да, на жаль на нешта пакуль
Да, на жаль на нешта пакуль некранутае і несапсаванае чалавекам я цяпер гляджу як на сапраўдны цуд... Рука цягнецца за фоцікам - невядома, ці ў наступны раз пашчасьціць убачыць тое ж самае... А ўнутры неяк здзіўляешся - няўжо такое пакуль яшчэ сапраўды магчымае?
AE (госць) - 23.03.2010 - 21:44
класныя илюстрацыи и
Andrzej - 15.04.2010 - 22:06
In reply to класныя илюстрацыи и by AE (госць)
Этот рассказ понравился