Блужанскі с/с, Пухавіцкі р-н, 9 чэрвеня 2013.
Круцігалоўкі зьмяняюцца. Да зьмены адна зь іх застаецца ў дупле і не падае аніякіх прыкметаў сваёй прысутнасьці ў гнязьдзе.
Дупло месьціцца ў 4-5 м ад ганку хаты. На ганку - дзьве лавы, якія, зразумела, не пустуюць: на іх часам сустракаецца ажно 5 чалавек. Пад яблыняй - адно зь месцаў адпачынку 2-х гадовага катка Басіка-Басячка. Яго выхаваньнем даводзіцца займацца сістэматычна, бо адтуліна дупла - на вышыні 1 м 40 см, ня болей. Цяпер, калі ў дупле дзеткі - ён часта вастрыць вушкі. Самы лепшы сродак выхаваньня катка - дзяркач: яго дастаткова паказаць са словам - Басік!.. Што такое інструмент "дзяркач", ён ведае. На здымку бачны сьцены гаспадарчай пабудовы.
Птушкі цікавыя. Пасяліліся гэтым годам. У дрэве побач чамусьці апусьцела дупло сінічак.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ