Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:
harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.
All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by
Каментары
Harrier - 27.01.2016 - 22:18
Файны момант!
Файны момант!
araty - 28.01.2016 - 20:29
Александр, дзе гэта!?
Александр, дзе гэта!?
Alexander Erdmann - 29.01.2016 - 10:46
In reply to Александр, дзе гэта!? by araty
Гэта пратока паміж воз. Суя
Гэта пратока паміж воз. Суя і Туроўля (прыкладна 20 км на поўдзень ад Полацка). Яна не замерзае нават у самыя моцные маразы, і там кожную зіму магчыма назіраць не толькі крыжанак і савукоў. Але год на год не падобны, і, акрамя гэтых відаў, у сезоне 2015/2016 бачылі тут на зімоўцы толькі клікуноў (цяпер іх няма, пераляцелі), гогаля, зімародка, арлана-белахвоста. Ну і шыпуны, 16 птушак, яны там "абарыгены". Са звяроў - бабры і амерыканскія норкі. Прошлыя гады здымаў там выдру.
Сёлета мы пабудавалі ля пратокі два шалашы, але пакуль надвор'е не спрыяе: святло ў дэфіцыце:) Былі думкі прывадзіць і драпежнікаў, але побач базы адпачынку (сабакі ды каты не пакінуць арланам ні кавалка).
araty - 06.02.2016 - 15:27
Наконт таго, што прываду
Наконт таго, што прываду з'ядуць сабакі, турбавацца не трэба. Проста ваўчаціну выкладваць трэба, акрамя арлоў яе ніхто есці не будзе, а сабакі за кілометр абходзіць будуць.
Alexander Erdmann - 06.02.2016 - 18:33
In reply to Наконт таго, што прываду by araty
Уладзімір, менавіта ў гэтым
Уладзімір, менавіта ў гэтым месцы здымаць на прывадзе нязручна і па другіх абставінах, акрамя сабак: да дзіцячага лагера адпачынку - 300 м, да спартыўнай водна-лыжнай базы і таго меньш. Прывада ў мяне была ля другой схованкі, на нізінным балоце. Але падвозіў я туды "ласункі" час ад часу, і прыляталі ў гэтым сезоне толькі крумкачы і сойкі. Так што надзея на "Сядзібу Аратага" ;) Да сустрэчы!
araty - 08.02.2016 - 18:55
In reply to Уладзімір, менавіта ў гэтым by Alexander Erdmann
На мінулым тыдні сядзеў
На мінулым тыдні сядзеў шуляк-галубятнік і след арла быў. Напэўна зранку прылятаў. Мяса у іх цяпер хапае.