Dendrocopos syriacus.
Пасля рэгістрацыі гэтага віду на поўначы Беларусі ў 2012 г. - ніводнай сустрэчы, як мы не шукалі. І вось, 13 лістапада 2018 г., самец ва ўсёй красе сам прыляцеў у наш сад. Затрымаўся на "кузні" вялікага дзятла, і я паспеў зрабіць некалькі здымкаў праз ваконнае шкло.
На наступны дзень птушка зноў прылятала. На гэты раз пашанцавала зняць яе без шкляной перашкоды і зрабіць відэа.
Полацк, лістапад 2018.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Harrier - 16.11.2018 - 18:15
Ведаў жа да каго прыляцець! …
Ведаў жа да каго прыляцець! :)
ав (госць) - 16.11.2018 - 18:33
In reply to Ведаў жа да каго прыляцець! … by Harrier
Цікава, а што ён на кузні…
Цікава, а што ён на кузні рабіў? Акрамя ВСД у нас ніводны кузні не робіць! Можа відэа ёсць?
Apus - 16.11.2018 - 22:38
Бачна, што зацікаўлены і яму…
Бачна, што зацікаўлены і яму падабаецца, няхай бы заставаўся!
Alexander Erdmann - 17.11.2018 - 17:34
In reply to Цікава, а што ён на кузні… by ав (госць)
ав, На кузні ён дзяўбаў (і…
ав, На кузні ён дзяўбаў (і пры гэтым перастаўляў зручней) сасновую шышку, пакінутую ў кузні вялікім дзятлам.