Хаця, напэўна, мала хто яшчэ не бачыў вялікую белую чаплю (Egretta alba), якія ў апошнія гады не толькі сустракаюцца па ўсёй краіне на вадаёмах рознага тыпу, але таксама ў адкрытай мясцовасці і нават у горадзе, але мала хто можа пахваліцца, што бачыў яе гнёзды.
У адрозненне ад шэрай чаплі, якая таксама ўтварае калоніі, але на дрэвах, гнёзды вялікай чаплі знаходзяцца на заломах расліннасці ў сярэдзіне трысняговых зараснікаў і добра схаваныя. Ну і вада навокал калоніі дапамагае ад наземных драпежнікаў.
Таму знайсці і паздымаць з засідкі жыццё на гнёздах гэтых птушак атрымалася толькі на адной з трох вядомых нам калоній віда, якія знаходзяцца на розных выпрацаваных тарфяніках на былым балоце Святое. Агулам жа там гняздуе прыкладна 3 х 20 пар гэтых прыгожых і асцярожных птушак.
Гарадзеншчына, 29-05-2020
Аўтар - Сяргей Чарапіца
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ