Дакументацыйныя здымкі
Дразда-піскуна (Turdus pilaris) я ўбачыў выпадкова - спачатку з-за пагорку з дзьмухаўцамі паказалася яго галава, а потым ён выбег на адкрытае для мяне месца. Але голая зямля сцежкі яму не спадабалася, бо ён нават не спрабаваў шукаць там дажджавых чарвякоў, а рэзкімі перабежкамі перасоўваўся паміж жоўтымі кветкамі. Час ад часу ён нахіляўся і тады я 'траціў' яго сярод дзьмухаўцоў. І вось дрозд ужо не перабягае - у яго дзюбе палова чарвяка і ён вырашае прыпыніць свае пошукі ежы на гэтым і адлятае са здабычай ў парк за дарогай.
Гродна, 01-05-2023
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ