Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:dz.vincheuski@gmail.com па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: dz.vincheuski@gmail.com

Гарадзкія ластаўкі: City life, ч.II

гарадзкая ластаўка

Працяг гісторыі. Пачатак ТУТ

Каб збудаваць трывалае гняздо з гразі і сліны, аднаго гэтага будаўнічага матэрыялу ластаўкам аказваецца мала. Гарадзкія ластаўкі (Delichon urbicum) выкарыстоўваюць раслінны матэрыял гэтаксама, як гэта робяць і вясковыя, толькі ў гнёздах апошніх гэта лепш бачна. Ну і не варта забываць, што сухая і тонкая расліннасць патрэбная для высцілкі ўжо гатовага гнязда.

Некаторыя з птушак, каб не лятаць двойчы, прылятаюць за кавалачкамі гразі з ужо падабранымі травінкамі, але гэта адбываецца нячаста - усё ж розны па структуры матэрыял лепш збіраць і выкарыстоўвываць асобна. І тады, звычайна недалёка ад месца гнездавання, можна назіраць хвалі налётаў ластавак за расліннасцю. І яны вельмі падобныя да налётаў за граззю: спачатку птушкі некалькі разоў нізка пралятаюць над патэнцыйным месцам збору травінак і калі ўпэўняцца, што там бяспечна, сядаюць туды адна за адной.

Але і тут ёсць свае нюансы - частка птушак падбірае ўжо гатовы гнездавы матэрыял, частка ж стараецца вырваць яго з зямлі самастойна, для чаго часам прыходзіцца абапірацца на хвост і выкарыстоўваць крылы каб пацягнуць сцяблінкі мацней. Чаму вырваць нешта самастойна так важна для ластавак, я пакуль што не разумею, але ў гэтым удзельнічаюць часам адначасова па некалькі птушак.

Гродна, 06-08.06.2026

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі