Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:dz.vincheuski@gmail.com па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: dz.vincheuski@gmail.com

Крапіўнікі: Як павялічыць зімовую тэрыторыю? Частка ІІ

крапіўнік

Заканчэнне гісторыі. Пачатак ТУТ

Калі першы спосаб павелічэння сваёй зімовай тэрыторыі крапіўнікамі (T. troglodytes) выглядае цалкам лагічна і фактычна безканфліктна для яго суседзяў, другі, не менш лагічны, аказаўся нечаканым для мяне. І калі б я не стаў сведкам таго, як гэта можа быць, напэўна і не здагадаўся б, што гэта магчыма.

Адзін з крапіўнікаў пры мне выляцеў з адной са сваіх схованак на беразе Нёмана, якая часцей за ўсё ўяўляе з сябе нейкую вельмі абмежаваную прастору без снега ўздоўж ствала невялікіх і нятоўстых дрэўцаў або месца, адкуль расце куст і пачаў з рэгулярнымі праверкамі іншых падобных месцаў уздоўж ракі, паступова пералятаць усё далей і далей ад сваёй зімовай тэрыторыі. Хутчэй за ўсё каб пазбегнуць непажаданых тэрытарыяльных канфліктаў з суседзямі, увесь яго шлях працягласцю не менш 250 м адбываўся цалкам ціха, без тэрытарыяльнага трэску і птушка яўна не прэтэндавала (пакуль што?) на 'не сваё'. Але, як гэта не дзіўна, ніхто і нідзе яго з іншых крапіўнікаў не пагнаў. Або яны не заўважылі парушальніка (бо маглі быць вышэй = не на самім беразе), або зрабілі выгляд, што не заўважылі, або як мінімум некаторыя - калі не ўсе - тэрыторыі засталіся без гаспадароў.

Думаю, што менавіта гэта і правяраў, заадно займаючыся пошукам ежы, 'мой' крапіўнік. Бо сапраўды, асабліва такой марознай зімой некаторыя з суседзяў могуць пакінуць свае ранейшыя тэрыторыі ў пошуках іншых (лепшых), а некаторыя могуць і загінуць і тады месца да заняцця яго іншым крапіўнікам застанецца без гаспадара. А калі не правяраць гэта як мінімум час ад часу, то яўна не даведаешся, што можна або пашырыць сваю тэрыторыю, або хаця б нейкі час карыстацца яшчэ і з 'пустой'.

Крапіўнік даляцеў да месца на беразе, дзе ўсю восень шчыльна сядзелі дзесяткі рыбакоў і амаль цалкам знішчылі там нават травяністую расліннасць. Кусты і дрэўцы скончыліся і каб праверыць наступныя, яму прыйшлося б ляцець праз адкрытае месца каля 30 метраў. Ён вырашыў гэтага не рабіць і гэтак жа няспешна, з пошукам ежы, павярнуў назад.

Гродна, 13-01-2026

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі