Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:dz.vincheuski@gmail.com па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: dz.vincheuski@gmail.com

Ліс(а) у горадзе: Кароткая сустрэча

ліса

Звычайна я заканчваю фота-дзень з-за таго, што разрадзілася батарэя ў камеры, або скончылася месца на картцы памяці (запасныя не бяру, каб абмяжоўвываць сябе такім простым чынам). Але калі і першае, і другое не адбылося  і вяртаюся дахаты з фізічнай магчымасцю здымаць яшчэ, часам здараюцца прыемныя сюрпрызы.

Так атрымалася і гэтым сонечным вечарам, калі насустрач, але ніжэй набярэжнай, па берагу некуды імчала ліса (Vulpes vulpes)! Першыя кадры я зрабіў амаль без зуму і ў нейкім трансе калі яна толькі мінала мяне і адну з лесвіц на бераг. А вось далей аказалася, што амаль увесь час трымаючы вушы павёрнутымі назад, ліс і спяшаўся прабегчы адкрытыя месцы, і разлічваў памеціць бераг паўсюль, дзе гэта мела сэнс. І таму я паспеў зрабіць яшчэ некалькі кадраў яму наўздагон.

Гродна, 11-08-2026

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі