Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:dz.vincheuski@gmail.com па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: dz.vincheuski@gmail.com

Пчала-цясляр у Нёмана

пчала-цясляр

Я вяртаўся з берага Нёмана і затрымаўся паглядзець на мноства розных матылёў, якія пераляталі паміж не менш шматлікімі і разнастайнымі кветкамі. І рпатам у некалькіх метрах перад сабой мільганула ўжо знаёмае па папярэдніх сустрэчах параўнальна вялікае насякомае металічна-сіняга колеру. Гэта ж пчала-цясляр (Xylocopa valga)! Камера была ўключана і я паспеў зрабіць тры здымкі, адзін з якіх аказаўся нярэзкім, пасля чаго пчала знікла. Я шукаў яе ў тым самым месцы і навокал, але больш так і не ўбачыў.

Гродна, бераг Нёмана перад. востравам і т.зв. новым мастом, 25-07-2026

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі