Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Пераўтварэнні)

шуляк-каргольчык

Дакументацыйныя здымкі

Хаця было не надта холадна, але паўсюль яшчэ ляжаў амаль свежы снег.

Прыкладна ў абед мне патэлефанаваў стары знаёмы фота-анімаліст і сказаў, што ён як раз 'сёння ўбачыў першага вялікага галуба' у горадзе. Увечары, калі я перайшоў дарогу і апынуўся з краю нашага невялікага скверыка, са снегу ў некалькіх метрах ад мяне ўзляцела і села невысока на дрэва сярэдніх памераў птушка. І хаця спачатку ў мяне былі сумневы наконт яе відавой прыналежнасці: яна  падалася мне карычневатай і мільганула шмат белага ў пер'і, аднак месца (скверык, дзе яны штогод гняздуюць) + паводзіны (шызы голуб не сеў бы ў дрэва) + першая рэгістрацыя калегай вялікага галуба як раз сёння ўпэўнілі мяне, што гэта ён - вялікі голуб. У мяне была з сабой фотакамера і я вырашыў зрабіць троху здымкаў першаму з вялікіх галубоў, які ўжо вярнуўся. Гарадзкія галубы - птушкі не палахлівыя і я стаў падыходзіць да дрэва, куды ён сеў.

І тут адбылося нечаканае: не прайшоў я і метра ў яго бок, як 'голуб' зляцеў і вялікай, выгнутай ўніз дугой пераляцеў метраў 50 на дах двухпавярховага дома. Аказалася, што гэта быў не вялікі голуб, а самка шуляка-карагольчыка (Accipiter nisus)!

Сядзела яна адкрыта і нават пасля недалёкага пералёту на агароджу даху таго ж дома троху далей, дала зрабіць сабе некалькі здымкаў.  Я пачаў паволі падыходзіць да яе, але мяне апярэдзіла пара сталых людзей, якія набліжаліся ў бок птушкі значна хутчэй, чым я. Таму праз некалькі секунд самка ўзляцела яшчэ раз і знікла за домам. 

Гродна, 11-03-2023

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі