Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:dz.vincheuski@gmail.com па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: dz.vincheuski@gmail.com

Рачныя крычкі і калюшкі: дарослая VS маладая

рачная крычка

Дакументацыйныя здымкі

Рачныя крычкі (Sterna hirundo) ловяць разнастайную рыбу і гэтая разнастайнасць абмяжоўваецца яе даступнасцю (каб можна было схапіць недалёка ад паверхні) і памерамі - вялікую можна злавіць, але потым цяжка праглынуць.

І вось на працягу двух тыдняў у жніўні ў мяне атрымалася прасачыць і зняць як адносяцца да калюшак (Gasterosleus  spp.) дарослая птушка і маладая. 

Дарослая праглынула калюшку за секунды, хутка развярнуўшы яе галавой да сябе і ніякіх бачных мне праблем гэта ў яе не выклікала (верхняя палова здымкаў). А вось у маладой крычкі нічога не атрымлівалася з самага пачатку (ніжняя палова здымкаў) - хаця яна ўзяла рыбку ў дзюбу пад час перадачы яе некім з бацькоў, далей на працягу хвіліны тройчы выкідала яе і зноў падбірала. Хутчэй за ўсё расстаўленыя калюшкай іголкі перакаджалі яе праглынуць, але ўсё ж гэта была ежа, ад якой не так проста было адмовіцца. І таму падбіранне-выкіданне паўтаралася раз за разам. 

На жаль я не ўбачыў чым гэта скончылася, але думаю, што калюшка так і не была з'едзена.

Нёман у Гродна, 02 і 14-08-2026

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі