Часам, дзякуючы птушкам, даведваешься нешта новае. У гэты раз гэта было пра насякомае, якое злавіла на набярэжнай маладая рудахвостка-чарнушка (Phoenicurus ochruros).
Праф. А.Р. Александровіч вызначыў яго (як хутчэй за ўсё) пахучага стафіліна (Ocypus olens), пра якога пішуць, што ў выпадку небяспекі ён выдзяляе на канцы цела спецыяльную вадкасць, якая моцна смярдзіць. Таму не дзіва, што рудахвостка амаль адразу пасля таго, як злавіла гэтага жука, адкінула яго ад сябе, а потым і адскоквала ад яго, калі ён, ачомаўшыся, пабег у яе бок)
Гродна, 25-08-2025
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ