Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Шэрая варона і складаны грэцкі арэх

шэрая варона

Усе, хто некалі спрабаваў сам раскалываць грэцкія арэхі, ведаюць, што часам трапляюцца такія, якія вельмі цяжка або нават немагчыма раскалоць на дзве палавінкі і потым дастаць з іх усё ядомае. І вось аднаго ранку пашанцавала паназіраць некалькі хвілін за шэрай варонай (Corvus (corone) cornix) з такім 'складаным' арэхам.

Назіранне пачалося недалёка ад ракі і гарадзкога пляжа, на плітцы набярэжнай. Птушка старалася або разбіць арэх, у якім ужо была  невялікая дзірка з-за таго, што атрымалася адкалоць кавалчак шкарлупіння, або прасунуць у дзірку дзюбу так, каб нешта дастаць адтуль. Гэтая яе зусім непаспяховая дзейнасць прыцягнула ўвагу 4 гракоў, якія хадзілі навокал і калі набліжаліся на патрэбную адлегласць, то рабілі выпады каб адабраць арэх.

Але невялікая дзірка у шкарлупінні дазваляла вароне моцна трымаць здабычу і без праблем перанесці яе вышэй, спачатку каля заканчэння схілу, а потым і на яго плоскі верх. Там варона спецыяльна (?) нават справакавала напад на сябе іншага грака, падляцеўшы непасрэдна да яго з арэхам у дзюбе. Спрабуючы раскалоць ці дастаць змесціва на такой невялікай адлегласці ад грака, што ён проста не мог не пасрабаваць адабраць яго) Хоць і гэты грак арэх не адабраў, але і варона ні раскалоць, ні дастаць з арэха нешта большае за малюсенькія кавалачкі не магла. І таму яна пераляцела яшчэ і яшчэ раз і недалёка ад ходніка, калі ўбачыла на газоне купіну скошанай травы, пасрабавала схаваць арэх у яе, прыкрыўшы зверху. Але нешта не спадабалася ў гэтай схованцы і птушка перанесла так і нераскрыты арэх яшчэ раз, спачатку на знак, а потым на іншы схіл і паспрабавала дастаць змесціва арэха чарговы раз:

 

Але  арэх і тут не паддаўся і пераляцеўшы яшчэ некалькі метраў вышэй, варона нарэшце вырашыла яго канчаткова схаваць і зрабіла гэта, прыкрыўшы схованку пучком сухой травы. Раскрыць арэх птушка так і не змагла, але і заставіць проста так іншым, напэўна, таксама)

Гродна, 15-09-2024

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі