Дакументацыйныя здымкі
Гэта быў чарговы дзень 'халоднай вясны' - мала таго, што было вельмі холадна, дык яшчэ час ад часу вецер прыносіў з сабой дождж. Але нічога ўжо не магло змяніць вясновага настрою птушак у гэтай невялікай падляшскай вёсачцы, у якую мяне прывёз мой польскі сябар Ярэк. Насупраць яго дома на слупе з дзюбамі ў пер'і стаялі на гняздзе белыя буслы, недзе з-за хаты са старога саду рэгулярна крычала першая для нас абодвух у гэтым годзе круцігалоўка, а на мяжы з суседскім участкам спявала зелянушка і гэтая малінаўка (Erithacus rubecula).
І гэтая атмасфера была перапоўненая надзеяй на хуткае пацяпленне, якое нарэшце прыйшло ў наступныя дні.
Solniki, PlnWschodnia Polska, 16-04-2023
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ