Хаця і раней дзятлы шукалі розную ежу на дрэвах (і слупах) за нашымі вокнамі, але гэтай майскай раніцай я змог убачыць нешта новае ў выкананні самца вялікага дзятла (Dendrocopos major). Аказалася, што арэхі з даволі раскідзістага і ўжо высокага куста ляшчыны (які я пасадзіў некалькі гадоў таму як раз насупраць аднаго з вокнаў), можна есці яшчэ і вясной і дзяцел займаўся іх пошукам сярод травы:
Калі ж знаходзіў, ляцеў некалькі метраў пад вокны суседзяў па дому на адну са старых вішняў і там яго раскалываў, а потым вяртаўся за наступным. Такім чынам на працягу некалькіх хвілін ён знайшоў і з'еў некалькі арэхаў, пасля чаго адляцеў.
Гродна, 25-05-2025
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ