Дакументацыйныя здымкі
Амаль пачалася вясна, але ў вялікіх савукоў (Mergus merganser) асноўная актыўнасць вельмі адрозніваюцца ў розных птушак. Большасць адпачывае, седзячы на льду уздоўж берагоў, некаторыя ладзяць 'даганялкі' адно за адным з пакрэхтваннем і выпадамі з прыадкрытай дзюбай, а найменш тых, якія рыбачаць.
Здавалася б, хаця вялікая паверхня ракі ад берагоў зхастаецца пад ільдом, усё ж плошча чыстай вады нашмат большая і можна ныраць за рыбай там, дзе няма іншых савукоў і такія таксама ёсць. Але застаюцца і тыя, якія робяць гэта зусім недалёка ад птушак, якія плаваюць побач ці адпачываюць. І гэта, у выпадку ўдачы рыбака, адразу прыводзіць у рух амаль усё наваколле.
Першы савук з рыбай (гл. першыя здымкі ніжэй) выдатна ведаў пра гэтую акалічнасць і пачаў праглынаць яе яшчэ пад вадой. Калі ж вынырнуў, непраглочаным заставаўся толькі хваставы плаўнік, які выступаў з амаль закрытай дзюбы. Але гэта не прайшло незаўважна для іншых самцоў і за ім пачалася жорсткая пагоня. Праз лічаныя секунды ён змог адарвацца ад пераслядоўнікаў і за гэты час цалкам змясціць рыбу ў сабе. Хутчэй гэтае апошняе і дапамагло яму застацца ў спакоі. Ён запіў здабычу і больш асабліва нічым не выдзяляўся ад іншых савукоў.
Праз 4 хвіліны пашанцавала іншаму самцу, але памер рыбіны не дазволіў нават спробаў праглынуць яе пад вадой, таму пачалася пагоня і за ім. Пад час уцёкаў па вадзе ён двойчы амаль станавіўся вертыкальна і цалкам выцягваў шыю ў спадзяванні, што таксама падкінутая дагары задняя палова здабычы дапаможа і рыба ўсё ж прайдзе праз рот глыбей. Калі становішча з пагоняй стала крытычным, ён лоўка
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ