Пасля добрага дажджу нечакана вызірнула, другі раз з пачатку снежня, сонейка. І шмат што адразу як бы засвяцілася ў яго промнях. І хаця я не планаваў ісці нешта здымаць, прыйшлося тэрмінова змяніць планы і выходзіць на вуліцу. І, як аказалася ўжо дома, на маніторы кампутара, я сустрэў прынамсі яшчэ адну падобную істоту, якая таксама вылезла са сваёй схованкі хутчэй за ўсё па той жа прычыне. Гэта быў павучок, які сядзеў з сонечнага боку лісця.
11-12-2025
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ