Пад час маіх пошукаў птушкі з невядомым мне голасам я ўбачыў і зняў - акрамя яе - яшчэ тры віды ў тым жа месцы. На адным са здымкаў ніжэй бачна і леска-завірушка)
Самым яркім з іх быў самец звычайнай рудахвосткі (Ph. phoenicurus), які падоўгу сядзеў на розных прысадах, але заўсёды ціха - яўна не стараўся прыцягнуць да сябе ўвагу.
Час ад часу ён яркай стралой злятаў на зямлю недалёка ад месца прысады каб там схапіць некае насякомае ці іншае бесхрыбетнае, але адрослая пасля скашвання расліннасць не дазваляла ўбачыць - што менавіта стала яго ахвярай.
Зрэдку ён завісаў невысока над зямлёй ярка-аранжавым матылём - пэўна, каб лепш разглядзець патэнцыйную ахвяру.
Самку я там так і не ўбачыў і вырашыў, што або яе няма, або яна як раз наседжвае другую кладку - магчыма гэта стане вядома ў бліжэйшы час.
Гродна, 09-10.07.2020
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ