Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Круцігалоўка: Птушка-партызан мяняе голас

Пасля маёй другой сустрэчы з круцігалоўкай (Jynx torquilla) у цэнтры гораду, я ўжо быў маральна гатовы на наступныя. Але наступныя ўсё роўна адбыліся ізноў нечаканымі.

Справа ў тым, што я пачуў упершыню нейкі незнаёмы птушыны голас. Быў ён гучны, хуткі, падобны да галасоў еўрапейскага ўюрка і лескі-завірушкі і таму я быў ўпэўнены, што гэта нехта з вераб'іных. 

Прычым птушка з гэтым 'новым голасам' і паводзіла сябе адпаведна лескам - хавалася ў лістоце, пералятала незаўважна для мяне і я быў амаль упэўнены, што гэта нейкі нетыповы голас лескі-завірушкі. Аднак ні разгледзець яе, ні тым больш сфатаграфаваць не атрымлівалася. Але ў той дзень я ізноў убачыў сярод галін старой яблыні круцігалоўку і нават здалёк убачыў, як дарослая птушка карміла ўжо вялікага злётка.

 

Таму на наступны дзень я чакаў, што атрымаецца ўпэўніцца ў маіх падазрэннях і сфатаграфаваць тую леску. Але адбылося нечаканае - невядомы голас пералятаў навокал і, нарэшце, яго крыніцай атрымался ... круцігалоўка! Яна села нада мной на бярозе і пракрычала ім!

Яго функцыю я так і не зразумеў - магчыма яна звязаная з кармленнем галодных злёткаў, але яўна не кожны раз гэтыя падзеі супадаюць.

Гродна, 09-10.07.2020

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі