27.12.20, Гомель, дарога ля Асаўцоўскіх могілак
Ішла дамоў, нікога не чапала, заўважыла на дрэве нешта:
Менавіта так яно выглядала для няўзброенага вока - цёмны згустак у перапляценні галін.
(Тут мне пашанцавала, што дарога ідзе верхам, а дрэва расце ўнізе, таму "нешта" атрымалася прыкладна на ўзроўні вачэй)
Пасля яно пачало, аглядаючыся, лазіць у галінах, перабралася на віднае месца і ўрэшце рэшт пераляцела на могілкі - там хвоі высокія:
Падобна, гэта быў канюх-мышалоў.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ