13-14 траўня 2023, Гомель, парк Фестывыльны.
Заўважыла пару сініц, якія цягаюць здабычу у шчыліну каля самай зямлі. Шчыліна ціўкае.
Ці то яны лепшага месца не адшукалі, ці то лічаць, што і тут бясьпечна... нервуюцца, калі побач ходзяць людзі ці каўкі, або калі шпакі суюць залішне цікаўныя дзюбы ў чужое дупло.
Заляталі у шчыліну яны заўжды вокамгненна (звычайна, сьпярша сядалі на куст паблізу, а ўжо адтуль - у дупло), а вось вылязалі па-рознаму: бывала так, што з затрымкай, а бывала і вельмі шпарка.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Harrier - 14.05.2023 - 22:22
Супер цікавае назіранне,…
Супер цікавае назіранне, Святлана! Ніколі нават не чуў пра такое 'дупло' у сініц.